У Малях ушанавалі лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі (фотарэпартаж)

Сёння цэнтр раёна перамясціўся ў аграгарадок Малі: тут прайшло свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі – тых людзей, якія самааддана, часта без святаў і выхадных, працуюць на палях, фермах і комплексах.

Лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплекса раёна вітаў святочна ўпрыгожаны Мальскі дом культуры, у фае якога размясцілася фотавыстава “Людзі працы – гонар нашага краю!” і выстава работ майстроў і рамеснікаў.

 

Сёлета было вырашана адмовіцца ад традыцыйных падворкаў. Але гаспадаркі ўсё ж прэзентавалі свае сельскагаспадарчыя прадпрыемствы падчас конкурса “Мы на таленты багаты”.

Аднак асноўным дзействам свята  стала цырымонія ўзнагароджвання лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплекса раёна.

– Не ведаючы выхадных, вы працуеце, каб у кожнай сям’і на стале былі хлеб, малако, мяса, гародніна, –  віншуючы працаўнікоў вёскі, сказаў старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Яраслававіч Шалудзін. – Дзякуй вам за плён і нізкі паклон!

Віншаванні і падарункі перадавікам сёння адрасавалі і раённы Савет дэпутатаў, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК, грамадскія аб’яднанні і партнёры хлебаробаў і жывёлаводаў – прадстаўнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў.

Цудоўная канцэртная праграма лепшых артыстаў і калектываў раёна, у тым ліку і адроджанай “Кемяліны”, стала добрым падарункам ўсім, хто ў гэты дзень быў у зале.

А завяршылася свята выступленнем цыганскага калектыва “Алюр”.