На апошнім рыўку ўварваліся ў каманду “тысячнікаў” браты Валерый і Аляксандр Юркойці

На фінішнай прамой уборачнай кампаніі тысячу тон збожжа намалацілі браты Валерый і Аляксандр Юркойціз КСУП “Варняны”. Яны занялі ІІ месца сярод машыністаў камбайнаў з прапускной здольнасцю звыш 12 кілаграмаў зерня ў секунду.

Валерый і Аляксандр прымалі грашовыя прэміі, кветкі, памятныя дыпломы і словы падзякі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, кіраўніцтва і прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Варняны”.

– На перамогу, прызнацца, не спадзяваліся, – расказвае камбайнер Валерый Юркойць. – Камбайн ламаўся –траціўся час. Прыемна, што нашу работу бачаць і дзякуюць за яе. У нашай гаспадарцы шмат талковых механізатараў, і яны, не менш, а можа, нават і больш, чым мы, вартыя гэтай перамогі.