Сустрэча з Дзедам Марозам

Кожны год кіраўніцтва сельскагаспадарчага кааператыва “Варняны” арганізоўвае святочныя вечарыны для дзяцей сваіх працаўнікоў.

Сёлетні год таксама не стаў выключэннем. Па традыцыі ў актавых залах кааператыва ў вёсках Варняны, Трокенікі і Варонскім сельскім Доме культуры прайшлі навагоднія праграмы “Сустрэчы з Дзедам Марозам”. Арганізатарамі і добрымі спонсарамі якіх выступіў СВК “Варняны”.

На мерапрыемствы былі запрошаны ўсе дзеці дашкольнага і школьнага ўзросту – а ў цудоўна прыбраных залах, каля прыгажунь-ёлак іх чакалі навагоднія госці, з ролямі якіх цудоўна справіліся работнікі культуры Варнян і Вароны.

Добры настрой, жарты, смех і, безумоўна, падарункі ад Дзеда Мароза і Снягурачкі, якія зноў жа праспансіраваў СВК “Варняны”, яшчэ доўга будуць жыць ва ўспамінах дзяцей і дарослых.

Источник: www.ostrovets.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *