Сістэма кантроля расходу паліва

Праўленнем прынята рашэнне для выканання патрабавання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 устанавіць на транспарце кааператыва сістэмы кантроля расходу паліва (далей СКРП). Пакуль што закуплена і вядуцца работы па ўстаноўцы 20 камплектаў. Дадзены від СКРП будзе сачыць за расходам паліва на аўтамабілі, трактары, за перамяшчэннем транспартнага сродку, нагрузкай на яго і г.д. СКРП – самая сучасная сістэма, якая дзейнічае праз спутнік, таму усе звесткі пра аўтамабіль альбо трактар своечасова перадаюцца наймальніку. СКРП вядзе разлік часу пасекундна, паліва – да дзесятых літра, дзякуючы спутнікаваму суправаджэнню праз навігатар можна бачыць дзе і ў які час знаходзіцца аўтамабіль ці трактар. “Намануць” гэтую сістэму нельга. Ніякія магніты, трайнікі і іншыя прыспасабленні не дапамогуць – усе дзеянні кіроўцы транспартнага сродку будуць бачны наймальніку ў ан-лайн рэжыме. СКРП – сістэма для наймальніка, а не для кіроўцаў транспартных сродкаў, таму інфармацыя ні вадзіцелю, ні трактарысту перадавацца не будзе. У выпадку дапушчэння апошнімі парушэнняў (адлучэнне ад маршруту, зліў паліва, прастой, работа матора ў “халастую” і г.д.) работнік павінен будзе даказаць сваю невіноўнасць. Калі работнік не будзе згодзен з наймальнікам і СКРП, будзе вызваны незалежны эксперт, які падцвердзіць правільную работу СКРП альбо яе парушэнне. У выніку правільнай рабты СКРП – работнік панясе наказанне і расходы па вызаву эксперта. Калі будзе даказана, што СКРП памылілася – памылка будзе выпраўлена, а работнік не будзе нясці адказнасці.

Выхад адзін: добрасумленнасць з боку работніка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *