Лепшы работнік прафсаюзнай сферы

На пашыраным паседжанні прэзідыума Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, якое прайшло 21.04.2011г. у Астравецкім раёне, старшыня прафкама СВК «Варняны» Блашкевіч Станіслава Станіславаўна названа лепшым работнікам прафсаюзнай сферы і рэкамендавана для змяшчэння яе фотаздымка на абласную Дошку гонару.

Станіслава Станіславаўна пачала сваю працоўную дзейнасць у кааператыве з 1976 года. З 1982 года ўзначаліла прафкам. Сёння, акрамя прафкама, Станіслава Станіславаўна працуе інжынерам па ахове працы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *