Кожны дзень новыя пераможцы

Калі з самага пачатку жніва экіпаж у складзе Юркойця Тадэвуша і Асадчука Анатоля быў яўным лідарам жніва, то праз некалькі дзён сітуацыя значна змянілася. Лідар недзе “захаваўся” сярод іншых экіпажаў на месцы 5-6. Прычыны таму – паломка камбайна, недахоп патрэбных запчастак. Але жніво не можа чакаць і таму ніякія перашкоды не павінны стрымліваць або зрываць тэрмін выканання работы. Зусім малады экіпаж у складзе Тумінскага Віталя і Курановіча Андрэя напорыста ішоў уперад. І як вынік, праўда да агульнага выніка яшчэ не так і блізка, экіпаж Тумінскага з невялікім адрывам крочыць уперадзе. Не жадаючы апынуцца на другім месцы, наганяе яго не менш малады экіпаж у складзе Вярбовіча Віктара і Кежуна Станіслава. Трэба адзначыць, што камбайн другіх (Вярбовіча і Кежуна) на адзін год маладзейшы ад камбайна, на якім працуюць перадавікі.

Уборка з кожным днём набліжаецца да свайго доўгачаканага выніка, а вось прадсказаць перамогу сярод экіпажаў сёння немагчыма. На трэцім месцы пакуль што крочыць экіпаж у складзе таксама маладых механізатараў – Бразевіча Андрэя і Масальскага Аляксея. Акрамя агульнага намалота на камбайн, вынікі на дажынках будуць падведзены і сярод якасці і сярод эканоміі паліва. Кожны экіпаж старанна выконвае свае абавязкі і праца кожнага з іх будзе адзначана. Сярод вадзіцеляў карціна змянілася таксама, з лідэраў знік Казюль Яўген і барацьба ідзе паміж Кірпа Сяргеем, Грынцэвічам Уладзімірам і Кіндэрам Аляксандрам з невялікім адрывам паміж імі.

Як бачна, кожны дзень новыя весткі, кожны дзень новыя пераможцы. І хто ведае як будзе далей, а можа экіпаж леташняга лідэра яшчэ дагоніць фінішную прамую, ці наадварот, з’явіцца экіпаж, які проста затаіўся і вычэквае… Проста спартыўныя баталіі…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *