Час жніва для кладаўшчыка – гэта сапраўды самая гарачая пара

Жніво набліжаецца да свайго завяршэння і амбары кааператыва запаўняюцца ўсё больш і больш. Дзесяць, пятнаццаць, шаснаццаць… кожны дзень лічбы змяняюцца і зерня становіцца ўсё больш. А ці ведаецце вы, хто гэтым зернем будзе распараджацца на працягу года? Кладаўшчык – гэта вельмі адказна. Ну толькі падумайце колькі тон зерня трэба палічыць, злажыць. Філіповіч Ларыса, Іванчук Ганна, Міхалоўская Лілія, Пашкевіч Крысціна, Кежун Ірына. Вось гэтыя жанчыны і з’яўляюцца самымі адказнымі асобамі. Сабраць ураджай, змалаціць і высушыць – гэта адно, а вось яго захаваць – не менш пачэсная справа. Час жніва для кладаўшчыка – гэта сапраўды самая гарачая пара. Парой прыходзіцца праводзіць не толькі цэлы дзень на працы, але і ноч. Але заўсёды яны з усмешкамі і аптымістычным настроем. Можа менавіта ў гэтым і ёсць іх сакрэт працы на такой вельмі складанай для жанчыны справы.

Дарэчы, сям’я адной з іх – Кежун І. – маладой, энергічнай жанчыне, добрай гаспадыні, маці 2 сыноў – будзе прадстаўляць нашу гаспадарку на раёным конкурсе “Гаспадар зямлі”, які адбудзецца 27.08.2011г. 11:00 у лесапарку Астраўца... Пажадаем ім поспехаў!