Апошні званок!

31 мая прайшлі святы апошняга званка ва ўсіх 4 школах: Варнянскай, Варонскай, Трокенікскай, Быстрыцкай. Кааператыў не застаўся ў старане, прадстаўнікі наведалі ўсе школы і павіншавалі вучняў, настаўнікаў, бацькой з завяршэннем навучальнага года.

Па традыцыі лепшыя вучні атрымалі матэрыяльную дапамогу ў памеры 30 тысяч (1-4 класы), 50 тысяч (5-8 класы), 80 тысяч (9-11 классы). У гэтым годзе праўленне кааператыва вырашыла ўнесці новаўвядзенне. З дапамогай адміністрацыі школ кааператывам былі абраны лепшыя настаўнікі года, якім уручылі падзячныя лісты і матэрыяльную дапамогу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *