Апошні тыдзень жніва

Усё менш і менш застаецца палей, “накрытых” абрусам жніва. Усё больш і больш становіцца зерня ў амбарах гаспадаркі, а гэта значыць, што жніво набліжаецца да фініша. І дзякуй Богу, — гаворыць старшыня, аграномы і усе працаўнікі кааператыва, што пагода была спрыяльнай, не перашкаджала.

Апошні тыдзень жніва прайшоў не менш актыўна і быў не менш “гарачым”, чым астатнія. І такія баталіі разгарнуліся паміж экіпажамі, кіроўцамі! Амаль кожны дзень, ды што там дзень, кожны час мяняліся вынікі. Па агульнаму намалоту ў лідэрах аказаўся экіпаж Вярбовіча Віктара. За ім ну зусім блізка знаходзіцца экіпаж Тумінскага Віталя, Юркойця Тадэвуша і Ромаша Вітольда. Але калі правільна перавесці насенне рапса, травы ў зерневую групу (згадзіцеся, што намалаціць бункер пшаніцы куды прасцей і хутчэй, чым бункер насення якой-небудзь травы. А яшчэ Лексіён нельга параўнаць з Лідай ці Джон-Дзірам і наадварот.), то атрымоўваецца, што лідыруе Тумінскі Віталь і экіпаж Юркойця Тадэвуша. Яны амаль аднолькавы маюць вынікі, а ўжо за імі экіпаж Вярбовіча Віктара. Менавіта экіпаж Тумінскага і Юркойця перавыканалі ўжо 80 норм і змог сабраць усе магчымыя грашовыя прэміі. Радуе і той факт, што экіпажы кааператыва займаюць лідыруючыя месцы і ў раённым спаборніцтве.

Падобныя баталіі разгарэліся і паміж вадзіцелямі. Грынцэвіч Уладзімр, Кіндэр Аляксандр і Кірпа Сяргей – лідэры жніва. І ўжо сёння можна сказаць, што яны пераможцы! І не важна, якое месца хто з іх займе. Яны проста лепшыя!

Выканалі першыя 30 норм і аператары зернесушылак. Гэта аператары Мятлеўскі Вяслаў і Ігнатовіч Часлаў на КЗС-10 і Чарнушэвіч Аляксандр на напольнай сушылцы.

Выканаў больш 70 норм на пагрузчыку Фурс Максім, будучы аграном. Сваю практыку Максім вырашыў прайсці па-сапраўднаму, каб самому ведаць, што такое трактар і як на ім магчыма працаваць. Як бачым, вынік вельмі задавольвае не толькі самаго Максіма.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *