Ворона

| Предприятие | Ворняны | Трокеники | Музей | СИМВОЛИКА |

 

ВАРОНА — веска ў Варнянскiм сельсавеце. Вядома з 16 ст., калі пад такой назвай icнавала некалькі маёнткаў, што належалі розным прадстаўнікам роду Чыжоў (Чыжэвічаў). Да 1517 г. маёнтак, уласнасць баярыні Марыны, удавы Войцеха Чыжэвіча. У 1517 г. яна мела сыноў Станіслава, Яна, Андрэя i Аляксандра Войцехавічаў Чыжэвічаў, на апошніх двух яна скардзілася ў суд, што яны выгналі яе з маёнтка, а каля 1520 г. на ix жа аб нападзе на яе падданых. У 1542 г. згадваецца двор Мікалая Андрэевіча Чыжа, служэбніка М.Ю.Радзівіла. У 1546 г. маёнтак, уласнасць Станіслава Войцехавіча Чыжэвіча, які тастаментам запісаў трэцюю частку маёнтка сваей жонцы Кацярыне Андрэеўне, а дзве часткі — сваім непаўналетнім сынам Дабрагосту, Войцеху i Мацею. У 1546 г. Кацярына Андрэеўна выйшла замуж за Станіслава Хршчановіча Багушоўскага; па судоваму рашэнню яе даросламу сыну Дабрагосту павінна была дастацца трэцяя частка бацькоўскіх маёнткаў, а двум непаўналетнім Войцеху i Мацею — дзве часткі пад апекай маці. У 1547 г. згадваецца маёнтак, уласнасць Яна Войцехавіча Чыжэвіча, на якім ён тастаментам зaпiсаў 300 коп грошаў сваей жонцы Ганне Юр'еўне Нарбутаўне. У 1550 г. Кацярына Андрэеўна сваім тастаментам запісала трэцюю частку cвaix маёнткаў мужу Станіславу Багушоўскаму, а дзве часткі, што належалі яе сынам Войцеху i Мацею, дала яму ў апеку. У 1554 г. пасля смерці Кацярыны Андрэеўны маёнтак падзялілі паміж сабой яе сыны Войцех i Мацей Чыжэвічы. У 2-й палавне 16 ст. маёнткам валодалі віленскі зямянін Павел Янавіч Чыж, з якога ён выстаўляў у войска 2 конных воінаў i аднаго пешага (драба), i яго жонка Дарота Пятроўна, якая са свaix трох маёнткаў выстаўляла ў войска 3 конных boiнаў. У 1567 г. у дакументах згадваюцца 4 маёнткі ў Віленскім павеце — уласнасць немежскага харужага Мікалая Аляксандравіча Чыжа, уласнасць віленскага зямяніна Станіслава Янавіча Чыжа, уласнасць віленскага зямяніна Матыса (Мацея) Станіслававіча Чыжа i ўласнасць віленскай зямянкі Альжбеты, удавы Войцеха Станіслававіча Чыжа. У 17 ст. веска ў Віленскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ. Пабудаваны касцёл Святога Георгия. У 19 ст. цэнтр маёнтка ў Варнянскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні. Маёнтак ахопліваў 7 населеных пунктаў i знаходзіўся за 5 вёрст ад мястэчка Варняны. У 1870 г. уладанне памешчыцы Горскай. Забудова маёнтка складалася з жылога дома i гаспадарчых пабудоў (кухні, канюшні, лядоўні i т.д.). Пры маёнтку працаваў млын. Веска адносілася да Кулішскай9 сельскай грамады. У 1897 г. 6 гаспадарак, 34 жыхары. На пачатку 20 ст. аднайменныя веска i 2 фальваркі ў Варнянскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні. У 1905 г. 37 жыхароў, 62 дзесяціны зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся фальварак памешчыцы Асцімскай, якая валодала тут 147 дзесяцінамі зямлі, i фальварак Кардзіса, як10ому належалі 82 дзесяціны зямлі. 3 1922 г. веска ў складзе Польшчы, у Вар­нянскай гміне Віленска-Трокскага павета Biленскага ваяводства. У 1938 г. фальварак, 25 двароў, 147 жыхароў. 3 1939 г. у складзе БССР. 3 12.10.1940 г. — цэнтр сельсавета Астравецкага раёна Вілейскай, з 20.9.1944 г. Маладзечанскай абласцей. У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1944 г. пры вызваленнi вёскі i навакольнай тэрыторыі загінулі 59 савецкіх воінаў. 3 27.3.1959 г. у Варнянскім сельсавеце. У 1959 г. 99 жыхароў. 3 20.1.1960 г. у Гродзенск12ай вобласці, з 25.12.1962 г. у Ашмянскім, з 6.1.1965 г. зноў у Acтравецкім раёнах. У 1970 г. 235 жыхароў. На 1.1.2004 г. 126 двароў, 337 жыхароў, у складзе СВК «Полацкі Тракт». Базавая школа, дзіцячы сад, магазін, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-11акушэрскі пункт. У 1967 г. у цэнтры вёскі на брацкай магіле савецкіх Boiнaў, што загінулі у Вялікую Айчынную вайну, устаноўлены абеліск. На паўночнай ycкpaiнe вёскі размешчана капліца св. Юрыя (Гeopгieўcкi касцёл). Помнік К.Марксу (1971).

1 2 3 4 5 6 7 8 13

 

| Предприятие | Ворняны | Трокеники | Музей | СИМВОЛИКА |