Ворняны

  | Предприятие | Ворона | Трокеники | Музей | СИМВОЛИКА |

 

Вёска Варняны вядома з 14 стагоддзя. У 1391 годзе паселішча, уласнасць караля Ягайлы, зякога ён даў фундуш касцёлу ў Медніках. У 1397 годзе з дазыолу караля віленскага біскуп Андрэй запісаў дзесяціну віленскаму капітулу. У 1423 годзе Варняны ўласнасць вялікага княза Вітаўта. У 1453 годзе гаспадарская воласць ў неміжскім павеце, у якой кароль Казімір раздаваў землі сваім баярам і шляхце. да 1462 года Варняны ўласнасцьСангайлы, баярына караля Казіміра, дзе па яго тастаменту ў 1462 годзе яго ўдава Марына заснавала парафіяльны касцёл і запісала яму ў фундуш дзесяціны з Варнян і іншых сваіх маёнткаў, зямлі и сялян. У 1502 годзе ўласнасць Алены Андрэеўны Даўгірдаўны, удавы князя Петкі Свірскага. Пасля смерці Алены Даўгірдаўны маёнтак дастаўся яе сынам і дочкам, а пасля падзелу паміж імі матчыных і бацькоўскіх маёнткаў Варняны сталі ўласнасцю віленскага каноніка князя Андрэя Петкавіча Сврскага. да 1511 годзе маёнтак, уласнасць князя Андрэя свірскага, які ён аддаў у заставу трокскаму ваяводзе, дворнаму маршалку Грыгорыю Станкавічу Осціку, мужу сваёй сястры князёўны Аляксандры Петкаўны Свірскай. Пасля смерці князя Андрэя Свірскага ў 1511 годзе яго пляменнікі князі Пётр і Андрэй Міхайлавічы Свірскія аспрэчвалі маёнтак у Грыгорыя Осціка. Каля 1522 года пасля смерці Г.С. Осціка маёнтак ва ўласнасці яго сыноў трокскіх ваяводзічаў Юрыя і Грыгорыя Грыгор'евічаў Осцікаў, якія ў іх аспрэчваюць браты Пётр і Андрэй Свірскія. У 1524 годзе маёнтак — уласнасць Альжбеты Грыгор'еўны Осцікаўны, жонкі Мікалая Станіслававіча Кежгайлы , якая скардзілася на братоў Юрыя і Грыгорыя Осцікаў, якія, аспрэчваючы ў яе майнтак, наехалі на яго і спустошылі. пасля 1532 года маёнтак, які пасля смерці Альжбеты Осцікаўны яе браты Юрый і Грыгорый Осцікі трымалі ў супольным валоданні без падзелу маёнтка. У 1559 годзе шласнасць браслаўскага старасты Ю.Ю.Осціка, згадваюцца каталіцкая парафія і касцёл, у валоданні якога было 44 дамы падданых сялян. У 1580 годзе Варняны перайшлі да караля, якія падараваў маёнтак віленскаму войску Яну Абрамовічу. У 1593 годзе Ян Абрамовіч запісаў фундушы існуючаму тут парафіяльнаму касцёлу і заснаваў пры ім школу для шляхецкіх дзяцей.

У ваколіцах маёнтка і мястэчка Варнян, якія належылі Осцікам, у 16 ст. знаходзілася мноства маёнткаў і фальваркаў дробнамаянтковай шляхты і баярства, якія насілі тую ж назву — Варняны. Уладальнікамі маёнткаў былі гаспадаркі баярын М.А. Мабутовіч, князь Г.Ю.Пронскі, гаспадарскі дваранін А.Г.Дзежа, каралеўскі ротмістр І.Мікуліч, віленскі зямянін В.Саброўскі, віленскі падсудак С.Косінскі, віленскі зямянін Ш.А.Забэла, падшляшскі ваявода М.П.Кішка-Цеханавецкі і іншыя.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Варняны ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. У 19 ст. Варняны становяцца мястэчкам, цэнтрам воласці. У 1860 г. Варняны – прыватнае уладанне генерал-лейтэнанта Абрамовіча. На беразе ракі Газянка размяшчаўся маентак, у склад якога уваходзілі 8 населеных пунктаў. Забудова маёнтка складалася з жылого дома і гаспадарчых пабудоў (амбары, кухня, лядоўня і інш.). У маёнтку працавалі цагельня, млын, бровар.  У 1861 г. ў мястэчку працавала народнае вучылішча і фельчарскі пункт. У 1880 г. Варняны ўяўлялі сабой  - мястэчка, 24 двары, 249 жыхароў, былое прыватнае уладанне, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, прытулак, 18 лавак, заезны дом, карчма, цагельня. Праходілі штотыднёвыя таргі. На працягу года адбываліся 12 кірмашоў. У 1897 г. Варняны —  цэнтр Варнянскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні, 32 двары, 384 жыхары, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, народнае вучылішча, сталовая кватэра, паштовая станцыя, 14 лавак, заезны дом з карчмой, вінны склад. Кожны год  у гэты час праходзілі 9 кірмашоў. У народным вучылішчы ў 1901 годзе вучыліся 69 хлопчыкаў. У 1905 годзе у Варнянах  налічвалася 317 жыхароў. У маёнтку, які знаходіўся побач – 75 жыхароў. Маентак належыў памешчыцы Асцімскай, якая мела тут 2730 дзесяцін зямлі. У гады 1-й сусветнай вайны мястэчка акупіравана германскімі, у 1919—1920 гг. – польскімі войскамі. З 1939 г. ў складзе БССР. З 12.10.1940 г. Варняны трапляе ў склад Маладзечанскай вобласці.  У час Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У баях за вызваленне вескі загінулі 27 воінаў і партызан. З 20.01.1960 г. ў Гродзескай вобласці, з 25.12.1962 г. ў Ашмянскім, з 6.01.1965 г. у Астравецкім раёнах. У 1970 г. Варняны – гэта 341 двор, 1284 жыхары, а на 1.01.2004 г. —  448 двароў,1288 жыхароў, цэнтр СВК “Варняны”.  Тут размешчаны дом культуры,аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, бібліятэка, 7 магазінаў, аптэка, комплексны прыёмны пункт, дзіцячы сад. Помнікі: архітэктурны ансамбль (2-я палавіна 18 ст.  -1-я палавіна 19 ст.); плябанія і дом аптэкара (1770г.); касцёл св. Георгія (1767-69гг.); палацава-паркавы комплекс (сфармаваны ў 1-й палавіне 19 ст. не захаваўся); вайсковыя магілкі (пахаваны польскія і нямецкія салдаты, якія загінулі ў 1-ю сусветную вайну); помнікі: В.І.Чапаеву;  на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, што загінулі ў 1944 г.

Источник видео: Телеканал ОНТ

| Предприятие | Ворона | Трокеники | Музей | СИМВОЛИКА |