Трокеники

| Предприятие | Ворняны | Ворона | Музей | СИМВОЛИКА |

 

 

TPOKEHIKI— веска, цэнтр сельсавета. Вядома з 15 ст. У 1462 г. Tpoкенікі - веска, уласнасць па смерці пана Сангайлы яго жонкі Марыны, з якой яна запісала дзесяціну ў фундуш касцёла ў Варнянах, заснаванага нябожчыкам. Да 1492 г. уласнасць дачок Андрэя Даўпрдавіча Святохны Ганны Андрэеўны Даўгірдаўны, жонкі Юшка Гайцэвіча, i Алены Андрэеўны Даўгірдаўны, жонкі князя Петка Свірскага. У 1503 г. уласнасць дачкі Алёны Даўгірдаўны княжны Аўдоцці Петкаўны Свірскай, жонкі.Няміры. У 1505 г. Tpoкенікі— дварок, уласнасць Войцеха Івашкавіча, мужа Альжбеты Андрэеўны Саковічаўны, які ен, паміраючы, запісаў свайму служэбніку Лучку. У 1522 г. у Трокенікахсвірны Станька Івашкавіч кушу землі ў гаспадарскага баярына Віленскага павета Ждана Якубавіча. Да 1536 г. уласнасць княжны Аўдоцці Свірскай, па смерці якой ён перайшоў ва ўласнасць яе дачкі, жонцы Войцеха Войцехавіча Насілоўскага, у якога ў 1536 г. аспрэчваў маёнтак пляменніккняжны Аўдоцці князь Лодвік Міхайлавіч Cвipcкi, якому падаліў валоданне маёнтак да канчатковага рашэння справы ў судзе. У 1542 г. Трокеніцкі двор — уласнасць віленскага цівуна Войцеха Шымкавіча Юндзіла. У 1550 г. Трокеніцкі дварэц, айчызная ўласнасць гаспадарскага зямяніна Мікалая Янушавіча Рачкевіча iяго пляменніка Грыгорыя Андрэевіча Рачкевіча, які яны прадалі гаспадарскаму зямянінуАндрэю Длузскаму. У 1555 г. уласнасць Васіля Тышкевіча. У 1567 г. згадваюцца ў дакументах 2 аднайменных маёнтка ў Віленскім павеце, уласнасць берасцейскага ваяводы Юрыя Васільевіча Тышкевіча i ашмянскага зямяніна Яна Аўгуштынавіча. У 1585 г. уласнасць Крыштафа Зяновіча. У 1593 г. Трокеніцкае — маёнтак, уласнасць брэсцкіх ваяводзічаў Фёдара i Марціна Юр'евічаў Тышкевічаў. У 19 ст. вёска - цэнтр маёнтка ў Віленскім павеце Віленскай губернi, прыватная ўласнасць. У маёнтак уваходзілі 10 навакольных вёсак, маёмасць дваран Шышко. У 1861 г. 35 рэвізскіх душ. У 1870 г. у Варнянскай воласці, адносілася да Кулішскай сельскай грамады. У 1897 г. 46 жыхароў. У пачатку 20 ст. вёска ў Варнянскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні. У 1905 г. 177 жыхароў. 3 1922 г. у складзе Польшчы. У 1938 г. 27 двароў, 136 жыхароў. У размешчаным непадалёку маёнтку 5 двароў, 44 жыхары. Уваходзілі у Варнянскую гміну ВіленскаТрокскага павета Віленскага ваяводства. 3 1939 г. у складзе БССР. 3 12.10.1940 г. у Быстрыцкім сельсавеце Астравецкага раёна Вілейскай, з 20.9.1944 г. Маладзечанскай абласцей. У 1959 г. у в. Трокенікі 76 жыхароў, у Трокенікі-2 93 жыхары. 3 20.1.1960 г. у Гродзенскай вобласці, з 25.12.1962 г. у Ашмянскім з 6.1.1965 г. у Астравецкім раёнах. 3 17.1.1969 г. цэнтр Трокеніцкага сельсавета. У 1970 г. 313 жыхароў. На 1.1.2004 г. 95 двароў, 293 жыхары, праўленне СВК «Трокенікі». Магазін, аддзяленне сувязі, АТС, базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, комплекснапрыёмны пункт, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад. У цэнтры вёскі на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну i супрацоўнікаў Астравецкага раённага аддзела міліцыі, што загінулі ў мірны час, у 1967 г. пастаўлены абеліск. У цэнтры вёскі знаходзіцца сядзіба — архітэктурны помнік неабарока. Дзейнічае музей фаўны (з 1989).

aabf0106a1f46f2816aa5cd9c1e01bb6vozovnya482_a80 Конюшня-возовня Флигель

| Предприятие | Ворняны | Ворона | Музей | СИМВОЛИКА |