ПРЕДПРИЯТИЕ

| Ворняны | Ворона | Трокеники | Музей | СИМВОЛИКА |

 

Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ад белапалякаў у 1939 годзе на базе памесця пана Камінскага быў створаны калгас імя Варашылава. Першым старшынёй калгаса быў Валуевіч Браніслаў Іосіфавіч, былы батрак пана. У калгасе было 200 гектараў пахатнай зямлі. Калгас існаваў да Вялікай Айчынай вайны. Пасля вайны калгас зноў пачаў дзейнічаць. Старшынёй стаў Шыманец Уладзімір Антонавіч . Уладзімір Антонавіч 27 верасня 1949 года ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Да назначэння старшынёй Уладзімір Антонавіч працаваў брыгадзірам калгаса. У перыяд Вялікай айчынай вайны местачкоўцы працавалі ў Варнянах пад кіраўніцтвам немца Дэрынга, кантужанага былога лётчыка. Шыманец Уладзімір Антонавіч у 1951 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. У 1952 годзе па рашэнню агульнага схода калгаснікаў калгасаў: “Сцяг Перамогі”, “імя Андрэева”, “Ясная Паляна”, “імя Варашылава” — усе пералічаныя калгасы пераўтварылісі ў адзін калгас імя Чапаева. У 1960 годзе, пасля скасавання Маладзечанскай вобласці, калгас імя Чапаева увайшоў у склад Гродзенскай вобласці, а затым з 1962 года па 1964 год знаходзіўся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Ашмянскага раёна, бо Астравецкі раён быў скасаваны. У 1965 годзе сельскагаспадарчая арцель імя Чапаева ўвайшла ў склад зноў створанага Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. З 1954 года старшынёй калгаса быў абраны Паршонак Мікалай Рыгоравіч. У калгасе мелася 500 гектараў пахатнай зямлі. Калгас меў 2 аўтамабілі. У 1958 годзе калгас купіў 6 трактароў, 1 камбайн. Першым шафёрам у калгасе быў Валуевіч Мар’ян Адольфавіч. У 1967 годзе ў мясцовай раённай газеце «Астравецкая праўда» да 50-годдзя Савецкай улады друкуецца некалькі артыкулаў пра Варняны і калгас. Так, першы вадзіцель калгаса М.Валуевіч піша, што працаваць у калгасе пачаў на трактары «Універсал», а ўжо пасля службы ў арміі атрымаў аўтамабіль «Опель-бліц». З дапамогай гэтага аўтамабіля ў калгасе вырашаліся многія пытанні. «Неяк адвячоркам прыходзіць да мяне старшыня калгаса і просіць, каб малатарню ў начную змену пусціць у работу. а я толькі з рэйса вярнуўся. Думаю, калі з малацьбой такая запарка, трэба пайсці.

 

Падагнаў сваю машыну да гумна, паставіў задні мост на калодкі, зняў пакрышкі, а на дыск пас нацягнуў. затарахцела малатарня. У тыя пасляваенныя гады і так прыходзілася прыстасоўвацца, у калгасе гэта быў адзіны рухавік.» Валуевіч М. у сваім артыкуле таксама разважае, як змянілася жыццё ў калгасе за апошнія гады. «У нашым калгасе цяпер ёсць 17 трактароў розных марак, 6 камбайнаў, 7 грузавых і 1 легкавая аўтамашына. неяк з таварышамі спрабавалі падлічыць, колькі хто наездіў, то ў мяне ўвогуле выйшла 1206000 кіламетраў. Ну а калі параўнаць цяперашняе жыццё з мінулым, то адно скажу: жывем хораша.» У калгасе развіваліся дзве галіны: жывёлагадоўля і зерневая гаспадарка. У 1958 годзе згодна Рашэння Савета Міністраў БССР калгасу была перададзена рыбная гаспадарка. У 60-80 г.г. калгасам кіраваў Постраш Уладзімір Пятровіч. Калгас быў адным з лепшых у раёне. У калгасе атрымоўвалі высокія ўраджаі. Заможна жылі калгаснікі, будавалася шмат жылля. Затым узначаліў калгасную гаспадарку Шагун Мар’ян Вацлававіч, які таксама шмат гадоў аддаў далейшаму развіццю калгаса. З 1995 года па 29.10.2010г. кааператыў узначальваў Уладзіслаў Эдвардавіч Рук. За перыяд дзейнасці Уладзіслава Эдвардавіча калгас набыў найбольшы росквіт. Гаспадарка стала вядучай у раёне, займала высокія паказчыкі ў вобласці. Разам з эканомікай, разівалася і сацыяльная сфера вёскі. Уладзіслаў Эдвардавіч быў абраны дэпутатам Варнянскага сельскага Савета дэпутатаў, Астравецкага раёнага Савета дэпутатаў. З 2003 года калгас імя Чапаева рэарганізуецца і пераўтвараецца ў Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Варняны». Плошча кааператыва складае 6716 га, колькасць работнікаў — 505 чалавек, пагалоўе складае: БРЖ — 2235, у тым ліку 800 кароў; 10149 — свіней. Трактары — 62, грузавыя аўтамашыны — 42. Будуецца шмат жылля. Так, з 2000 года будуецца па 5-6 дамоў штогод. З'яўляюцца новы вуліцы, перавулкі: перавулак Першамайскі, Маладзёжны, вуліца Абрамовічаў, Постраша. Дзякуючы намаганням Уладзіслава Эдвардавіча з самага пачатку яго кіраўніцтва аднаўляюцца ўсе аб'екты гісторыка-культурнай каштоўнасці. А гэта вежа Альтанка, Млын. На месцы згарэўшай музычнай школы будуецца мясцовы калгасны рынак, на якім прадаваліся спачатку лішкі сяльгаспрадукцыі жыхароў вёскі, а затым ён працаваў як звычайны рынак, на якім можна было купіць прадукты харчавання і адзенне, абутак. Праіснаваў рынак да адкрыцця першай крамы гаспадаркі, потым быў дэмантаваны, а на яго месцы адкрыта стаянка для тэхнікі. Развіццё гандлю ў кааператыве — гэта задумка Уладзіслава Эдвардавіча. Спачатку былі пабудаваны драўляныя кіёскі, ў якіх рэалізоўвалася мяса і мясныя кансервы. Кіёскі размяшчаліся ў Варнянах і ў Астраўцы. З 2009 года адкрыта першая крама ў в. Варняны. У краме прадавалася вялікая колькасць прадуктаў харчавання, уключаючы тытунёвыя вырабы і алкагольную прадукцыю. Затым, фірменныя крамы кааператыва з'явіліся ў Вароне і ў Астраўцы. Але звычайнымі крамамі кааператыў не абмежаваўся, так як быў пушчаны аўтамагазін, які за тыдзень аб'язджаў  амаль увесь Астравецкі раён. У 2010 годзе да СВК «Варняны» далучыўся СВК "Трокенікі», і на змену Руку Уладзіславу Эдвардавічу прыйшоў Вярбавіч Аляксандр Часлававіч. Дзякуючы яго намаганням быў адкрыты яшчэ адзін магазін у Трокеніках. У 2016 годзе СВК «Варняны» быў рэарганізаваны ў Камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Варняны»....| Ворняны | Ворона | Трокеники | Музей | СИМВОЛИКА |

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *